Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

26.04.2024

Абласны фестываль прававых ведаў.

 6 красавіка 2024 года Ушацкі раённы цэнтр дзяцей і моладзі сусутракаў школьнікаў з дзяржаўных устаноў адукацыі на  раённым этапе абласнога  фестывалю прававых ведаў. Фестываль ужо даўно стаў традыцыйным, сёлета ён праходзіць ужо ў 14 раз. Паглыбіць веды дзяцей і падлеткаў у сферы права, яго гісторыі, павысіць цікавасць навучэнцаў да вывучэння заканадаўства Рэспублікі Беларусь – галоўныя мэты мерапрыемства.

 У час правядзення раённага фестывалю вучні не толькі паказалі сваё майстэрства і веды ў галіне права і законнасці, але і самі пазналі шмат новага ад сваіх равеснікаў. Удзельнікі усіх каманд актыўна агітавалі за жыццё без правапарушэнняў, за здаровы лад жыцця і падпарадкаванне законнасці. Выступленні ўсіх каманд былі яркімі і запамінальнымі,  тым не менш трэба было вызначыць пераможцу.  І ім стала каманда “Права” Вялікадолецкай сярэдняй школы.

 І вось ужо  24 красавіка 2024 года на базе Віцебскага абласнога палаца дзяцей і моладзі прайшоў абласны фестываль прававых ведаў, дзе наш раён абараняла названая вышэй каманда.

 У абласной конкурснай праграме выступленняў агітбрыгад/атрадаў юных сяброў міліцыі прынялі ўдзел 19 каманд у трох узроставых катэгорыях. Нягледзячы на ​​хмурнае надвор'е 24 красавіка, у зале Віцебскага палаца дзяцей і моладзі – дзелюцца ўражаннямі вучнiі караўнік каманды Карпёнак А.А., –  панавалі смех, шум і весялосць. А шчаслівыя вочы дзяцей – найлепшая ўзнагарода ўсім арганізатарам фестывалю. Каманда Вялікадолецкай школы вярталася дадому з асабліва ўзнеслым настроем, бо па рашэнню абласнога  журы фестывалю, агітбрыгада “ПРАВА” узнагароджана  дыпломам IIIступені. Ганарымся і радуемся дасягненням!

Разделы сайта